Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм`ер-міністра Аляксандр Турчын 24 красавіка на сустрэчы з міністрам камерцыі Бангладэш Ціпу Муншы.
"Беларусь як удзельнік ЕАЭС можа стаць для Бангладэш перспектыўным плацдармам для выхаду на рынак нашай супольнасці. Для гэтага ў нас ёсць неабходная лагістычная, прамысловая інфраструктура, а таксама кваліфікаваныя кадры", - сказаў Аляксандр Турчын.
Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, Беларусь разглядае Бангладэш у якасці важнага і перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Паўднёвай Азіі. "За апошні час база нашых адносін, а менавіта эканамічныя кантакты, развіваецца даволі дынамічна. Мы маем рост узаемнага тавараабароту, але гэтыя лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень нашых магчымасцей. У нас ёсць усе перадумовы для значнага павелічэння аб`ёмаў узаемнага гандлю", - лічыць ён.
Аляксандр Турчын упэўнены, што дзякуючы палітычнай падтрымцы супрацоўніцтва Беларусі і Бангладэш будзе развівацца і прырастаць узаемавыгаднымі праектамі. "Узровень палітычных адносін і іх стратэгічны характар даюць магчымасць забяспечыць рост па ключавых напрамках нашага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў ён.
Ціпу Муншы ў сваю чаргу адзначыў, што Бангладэш пасля пэўнага зацішша ў адносінах спадзяецца на актывізацыю супрацоўніцтва, з улікам абмеркаванняў, якія адбыліся з партнёрамі ў Мінску. "На працягу наступнага месяца мы разлічваем падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні паміж Бангладэш і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Гэта здольна надаць пэўны імпульс развіццю нашых адносін (з Беларуссю.)", - лічыць ён.
У час бягучага візіту міністра камерцыі ў Беларусь абмяркоўваліся сектаральныя напрамкі для ўзаемадзеяння, сярод іх машынабудаванне, дарожна-будаўнічая і сельскагаспадарчая тэхніка, фармацэўтыка.
24 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
24 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/131/47732
Текущая дата: 27.11.2024