Яравая сяўба ў Беларусі праведзена на 1566,8 тыс. га, або на 64,1 працэнта запланаваных плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны ў бягучым годзе праводзяць сяўбу яравых культур у аптымальныя тэхналагічныя тэрміны, - сказалі ў міністэрстве. - Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур у Беларусі завершана: пасеяна 894,6 тыс. га".
Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 41,9 тыс. га (81,5 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 88 тыс. га (92,6 працэнта плана), бульба - 8,8 тыс. га (36 працэнтаў), агародніна - 2,8 тыс. га (51 працэнт), кукуруза - 252,1 тыс. га (24,4 працэнта). Вядуцца работы па сяўбе аднагадовых траў (219,1 тыс. га, або 77 працэнтаў), падсяванні шматгадовых траў (289,6 тыс. гектараў, або 72 працэнты), перазалужэнні лугапашавых угоддзяў (60,5 тыс. га, або 20 працэнтаў).
Ва ўсіх абласцях, за выключэннем Віцебскай, завершана першая падкормка азотнымі ўгнаеннямі пасеваў азімых збожжавых культур на збожжа, азімых крыжакветных. Вядзецца другая падкормка: падкормлены азімыя збожжавыя культуры на 547,7 тыс. га (40 працэнтаў плошчы) і азімыя крыжакветныя на 175 тыс. га (48 працэнтаў). Шматгадовыя травы падкормлены мінеральнымі ўгнаеннямі на плошчы 527,6 тыс. га (55 працэнтаў плана), сенажаці і паша - на 415,5 тыс. га (30 працэнтаў). Пад яравую сяўбу вывезена 48,9 млн т арганічных угнаенняў (103 працэнты патрэбнасці), унесена 37,3 млн т.
Для веснавых палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ёсць 39,6 тыс. трактароў, з іх 6,3 тыс. - з магутнасцю рухавіка 250 к.с. і вышэйшай. У наяўнасці 2,8 тыс. камбінаваных глебаапрацоўчых і 3,6 тыс. глебаапрацоўча-пасяўных агрэгатаў, 4,8 тыс. машын для ўнясення ў глебу цвёрдых мінеральных угнаенняў і 4,9 тыс. - цвёрдых арганічных.
"Сэрвіснае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі ажыццяўляюць дылерскія (тэхнічныя) цэнтры заводаў-вытворцаў і спецыялізаваныя арганізацыі аграсэрвіснага абслугоўвання. Ва ўсіх арганізацыях у выхадныя і святочныя дні дзяжураць спецыялісты. Створаны мабільныя рамонтныя звёны, якія забяспечаны сродкамі перамяшчэння, сотавай сувязі, неабходным абсталяваннем і запаснымі часткамі", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.
25 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
"Сэрвіснае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі ажыццяўляюць дылерскія (тэхнічныя) цэнтры заводаў-вытворцаў і спецыялізаваныя арганізацыі аграсэрвіснага абслугоўвання. Ва ўсіх арганізацыях у выхадныя і святочныя дні дзяжураць спецыялісты. Створаны мабільныя рамонтныя звёны, якія забяспечаны сродкамі перамяшчэння, сотавай сувязі, неабходным абсталяваннем і запаснымі часткамі", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.
25 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/131/47806
Текущая дата: 27.11.2024