Белорусский портал в Казахстане

TIBO-2019: будучыню воблачных тэхналогій абмяркуюць падчас самiта



Саміт пройдзе на палях найбуйнейшага міжнароднага форуму ў сферы інфармацыйных тэхналогій TIBO.

Кожную інавацыю тут можна праверыць на практыцы. Кампанія «Беларускія воблачныя тэхналогіі» дэманструе абсталяванне, якое дазваляе ўбачыць перавагі высакахуткаснага Інтэрнэту будучага. У аснове – тэхналогіі пятага пакалення – 5G. Адкрываюць новыя магчымасці,напрыклад, кіраванне беспілотнымі машынамі. У наступным месяцы выпрабаванне пройдзе БалАЗ.



Зміцер Шышацкі, намеснік начальніка кіравання тэхнічнага развіцця кампаніі beCloud: «Вы можете представить, что максимально допустимая скорость в 3G – это 42 Мбит/с, в LTE 4G – до 1 Гб/с, а технология 5G нам по сути предоставляют неограниченные возможности по скорости. Мы можем провести спид-тест и посмотреть – это будет несколько гигабит в секунду!».

Алег Сядзельнік, генеральны дырэктар кампаніі beCloud: «Мы продолжаем развивать наше государственное облако – одна из основных задач нашего предприятия. И представляем различные защищённые решения, которые могут быть полезны и интересны для государственных органов».

beCloud дэманструе і магчымасці Інтэрнэту рэчаў. Разумная сістэма зможа падлічыць колькасць выкарыстанай вады, энергіі і аплаціць камунальныя паслугі. А воблачныя платформы – дазволіць бяспечна захаваць інфармацыю любых памераў. Сярод зручных і сапраўды патрэбных сэрвісаў – віртуальны офіс, які павялічыць эфектыўнасць працы, незалежна ад таго, у якой частцы зямнога шара знаходзіцца карыстальнік.

Тэлеканал АНТ, 10 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/132/47515
Текущая дата: 27.11.2024