Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны ў Беларусі на 718 тыс. га, што складае 81,7 працэнта запланаваных плошчаў.
Раней работы пачаліся ў паўднёвых рэгіёнах, у выніку ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях сяўба ранніх яравых збожжавых ужо завершана. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 83,5 працэнта запланаваных плошчаў, Мінскай - на 86,8 працэнта, Магілёўскай - 72,8 працэнта, Віцебскай - 55,2 працэнта.
Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 9,7 тыс. га (18,9 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 27 тыс. га (28,2 працэнта плана). Пачалася сяўба бульбы (0,42 тыс. га, або 1,7 працэнта ад запланаванага) і агародніны (1,02 тыс.га, або 18,3 працэнта). Кукуруза на зерне пасеяна на 5,71 тыс. га (2,56 працэнта плана), на сілас - на 1,18 тыс. га (0,15 працэнта плана).
Як паведамлялася, у бягучым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га, з іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы большай за 1 млн га (у тым ліку 878,9 тыс. га ранніх яравых). Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 51,4 тыс. га, цукровыя буракі - 96 тыс. га, бульбу - 24,5 тыс. га.
12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/132/47554
Текущая дата: 27.11.2024