Кіраўнікі замежных дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Мінску, наведалі 18 красавіка беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень", каб азнаёміцца з яго эканамічным патэнцыялам.
Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў.
Як расказаў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, галоўная мэта мерапрыемства - прадэманстраваць вялікія магчымасці для інвесціравання, якія прадастаўляе "Вялікі камень".
"Ужо сёння нашы кітайскія сябры называюць парк не кітайска-беларускім, а міжнародным. Ужо каля дзесяці краін тут прадстаўлены. Спадзяёмся, за гэты год колькасць краін-рэзідэнтаў значна павялічыцца", - сказаў міністр.
Ён разлічвае, што пасля сённяшняга візіту замежныя дыпламаты будуць актыўней запрашаць замежны бізнес да ўдзелу ў індустрыяльным парку, таму што "тут створаны выдатныя ўмовы для інвестараў, рэзідэнтаў".

"Беларусь, разумеючы вострую канкурэнцыю за інвестара на сусветным рынку, стварыла для рэзідэнтаў індустрыяльнага парка максімальна прыемны інвестыцыйны клімат, гарантаваны як нацыянальным заканадаўствам, так і спецыяльнымі міжнароднымі дагаворамі і абавязацельствамі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
Цяпер рэзідэнтамі парка з`яўляюцца каля 50 кампаній з Беларусі, Кітая, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Літвы, ЗША, Ізраіля, Канады.
Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін, залогам паспяховага развіцця парка з`яўляецца высокі ўзровень супрацоўніцтва і добрыя партнёрскія адносіны, якія склаліся паміж Кітаем і Беларуссю, у тым ліку на ўзроўні кіраўніцтва гэтых дзяржаў.
У час экскурсіі дыпламаты наведалі аб`екты інфраструктуры, вытворчы і адміністрацыйныя будынкі парка, азнаёміліся з планам яго развіцця як міжнароднага экагарада - спадарожніка Мінска.
18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/132/47627
Текущая дата: 27.11.2024