Белорусский портал в Казахстане

Маючы адбыцца ў красавіку візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін важны для кітайскага боку



Аб гэтым заявіў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, які ў якасці госця прысутнічаў у Авальнай зале ў час штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Дыпламат падкрэсліў, што ў час сустрэч у Пекіне будуць абмяркоўвацца пытанні паглыблення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, якое цяпер дасягнула вельмі высокага ўзроўню. Цуй Цымін перакананы, што патэнцыял кантактаў далёка не вычарпаны і наперадзе яшчэ шмат сумесных праектаў.

Другі форум міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне, у якім прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, прызначаны вызначыць далейшыя шляхі ўзаемадзеяння краін у рамках гэтай ініцыятывы.

Цуй Цымін адзначыў, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў "Адным поясе і адным шляху", а Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" прыцягвае ўсё большую колькасць рэзідэнтаў, прычым цікавасць да парка выказваюць не толькі кітайскія кампаніі, але і еўрапейскія.

Не так даўно замежныя дыпламаты разам з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем наведалі парк і азнаёміліся з яго дзейнасцю і перспектывамі развіцця.

19 красавіка 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/132/47641
Текущая дата: 27.11.2024