Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Ігар Дземідзенка ў час пасяджэння рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні выставы.
Аснову беларускай экспазіцыі на 9-й міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX складуць прынцыпова новыя або перспектыўныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, запатрабаваныя на міжнародных зброевых рынках.
"Аснову беларускай экспазіцыі павінны скласці прынцыпова новыя або перспектыўныя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, запатрабаваныя на міжнародных зброевых рынках і дэманструючыя магчымасці айчыннага абароннага сектара эканомікі. Узоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі павінны пазіцыянавацца ў рамках комплексных сістэмных праектаў і напрамкаў распрацовак сістэм узбраення, вызначаных Праграмай развіцця абароннага сектара эканомікі і Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі да 2020 года, а таксама дэманстраваць рэальныя вынікі навукова-тэхнічнай, навукова-вытворчай і міжгаліновай кааперацыі", - адзначыў Ігар Дземідзенка.
На пасяджэнні рабочай групы абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні па напаўненні беларускай экспазіцыі інавацыйнымі распрацоўкамі, прадастаўленні эскізных праектаў стэндаў, узгадненні папярэдніх схем размяшчэння экспанентаў на адкрытай і закрытай плошчах. Экспазіцыю выстаўкі прапануецца размясціць на закрытых плошчах МКСК "Мінск-Арэна" - гэта 12 тыс.кв.м і прылеглай да "Мінск-Арэны" адкрытай пляцоўцы.
Каля 60 арганізацый прадставілі папярэднія пералікі ўзораў прадукцыі ваеннага прызначэння для экспазіцыі. Інфармацыйнымі партнёрамі MILEX-2019 ужо выступілі 24 спецыялізаваныя друкаваныя выданні, інфармацыйныя агенцтвы і замежныя рэгулятары выставачнай дзейнасці з Азербайджана, Беларусі, Індыі, Расіі і Эстоніі.
21 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/136/46639
Текущая дата: 28.11.2024