Белорусский портал в Казахстане

МНС Беларусі зацвердзіла патрабаванні да праграмы па кіраванні старэннем АЭС



Адпаведная пастанова МНС ад 6 снежня 2018 года нумар 61 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі зацвердзіла нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі "Патрабаванні да праграмы па кіраванні старэннем атамных электрастанцый". 

Кіраванне старэннем прадугледжвае распрацоўку, рэалізацыю і падтрыманне ў актуальным стане адпаведнай праграмы. Яе распрацоўвае эксплуатуючая арганізацыя на этапе ўводу АЭС у эксплуатацыю.

Праграма павінна быць накіравана на забеспячэнне патрабуемага ўзроўню бяспекі атамнай станцыі на працягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі. Дакумент неабходна скаардынаваць з іншымі адпаведнымі праграмамі - павышэння бяспекі, эксплуатацыйнага кантролю, па кіраванні рэсурсам абсталявання, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту, рэжыму праверак і выпрабаванняў, перыядычнай ацэнкі бяспекі і інш.

Праграма павінна ўключаць у сябе мерапрыемствы па змякчэнні эфектаў старэння. Калі меры па змякчэнні эфектаў старэння не дазваляюць гарантаваць бяспеку, прымаецца рашэнне аб змяненні ўмоў бяспечнай эксплуатацыі рэактарнай устаноўкі або спыненні эксплуатацыі адпаведнага элемента.

Ацэнка эфектыўнасці праграмы па кіраванні старэннем АЭС праводзіцца не радзей як адзін раз у год. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

22 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/136/46646
Текущая дата: 28.11.2024