Белорусский портал в Казахстане

БелАЗ у 2018 годзе павялічыў экспарт на 30,3 працэнта амаль да $1 млрд



ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" у 2018 годзе павялічыла экспарт прадукцыі на 30,3 працэнта да ўзроўню 2017-га да $990,8 млн, паведамляе сайт прадпрыемства.

Па выніках работы за 2018 год тэмп росту аб`ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах склаў 145,6 працэнта ў адносінах да 2017 года.

За мінулы год выраблена 802 кар`ерныя самазвалы асабліва вялікай грузападымальнасці (90 т і вышэй), што з`яўляецца рэкордным значэннем за ўсю гісторыю прадпрыемства.

У 2018 годзе геаграфічная структура экспарту прадукцыі нязначна змянілася. Асноўная доля прадукцыі пастаўляецца ў Расію (58,4 працэнта) і іншыя краіны СНД (27,5 працэнта).

Па гэтых рэгіёнах забяспечаны рост паставак - у Расію на 26,4 працэнта, іншыя краіны СНД - на 63,9 працэнта.

Сярод краін далёкага замежжа лідарамі па закупцы тэхнікі "БелАЗ" з`яўляюцца Інданезія, Балгарыя, Сербія, Эстонія.
_____________________________________________

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

22 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/136/46648
Текущая дата: 28.11.2024