Базавая велічыня ў Беларусі 1 студзеня 2019 года вырасце да 25,5 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 27 снежня 2018 года № 956, паведамляе прэс-служба ўрада.
Цяпер памер базавай велічыні складае 24,5 рубля. Такім чынам, яна вырасце на рубель.
Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. Апошні раз базавая велічыня мянялася 1 студзеня 2018 года — павялічылася з 23 да 24,5 рубля.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2018
Мінск, 28 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/138/46268
Текущая дата: 28.11.2024