Белорусский портал в Казахстане

Кампанія па развіцці "Вялікага каменя" пацвердзіла сертыфікаты EMAS і OHSAS



Аб гэтым паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ Кірыл Карацееў.

СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" паспяхова прайшло наглядны аўдыт і пацвердзіла міжнародныя сертыфікаты EMAS і OHSAS. 

Гэтыя сертыфікацыі лічацца ў свеце найбольш перадавымі сістэмамі пацвярджэння стандартаў менеджменту ў адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага развіцця. Міжнародныя сертыфікаты якасці або адпаведнасці выдаюцца прадпрыемствам і арганізацыям, якія хочуць пацвердзіць адпаведнасць іх прадукцыі, паслуг, арганізацыі вытворчасці або менеджменту еўрапейскім і сусветным стандартам. EMAS сведчыць аб захаванні экалагічных стандартаў, а OHSAS - стандартаў прамысловай бяспекі і аховы працы.

Паводле слоў Кірыла Карацеева, выкананне гэтых крытэрыяў дало магчымасць кампаніі кіраваць рызыкамі ў сістэме менеджменту і павышаць эфектыўнасць яе функцыянавання.

Першы намеснік гендырэктара кампаніі нагадаў, што сертыфікат EMAS Еўрапейскага саюза Кітайска-беларускі індустрыяльны парк атрымаў першым у Беларусі.

"Пацвярджаць сертыфікаты неабходна штогод. Пры гэтым патрабаванні з кожным годам усё ўзрастаюць", - падкрэсліў ён.

6 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/140/45876
Текущая дата: 28.11.2024