Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі перасцерагае ад аўтаматычнага павелічэння кошту квадратнага метра ў сувязі з ростам зарплат



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 лістапада на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі.

Кошт узводзімага жылля кіраўнік дзяржавы назваў важнейшым пытаннем. "Задачай урада застаецца захаванне формулы "адзін квадратны метр з дзяржпадтрымкай не вышэйшы за сярэднямесячную заработную плату", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова ён папярэдзіў: "Дасягненне ўзроўню заработнай платы ў памеры Br1 тыс. не азначае, што метр жылля аўтаматычна павінен каштаваць столькі ж".

23 лістапада 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/141/45763
Текущая дата: 28.11.2024