Аб гэтым ён заявіў 16-га лістапада на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы кіравання беларускай энергетыкай.
"Урадам павінен быць распрацаваны дакладны і рэалістычны план пашырэння напрамкаў выкарыстання электраэнергіі ў прамысловасці, аграрнай сферы, транспарце, ІТ-сектары, ЖКГ, быце і іншых галінах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта пытанне непарыўна звязана з далейшым развіццём беларускай энергетыкі.
"Таму патрабую ад адказных асоб, не зацягваючы, пачаць яго вырашэнне. Магутнасцей для нарошчвання электраспажывання сёння ў нас хапае, а хутка будзе больш", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу ўрада на існуючы вельмі нізкі ўзровень спажывання электрычнай энергіі ў Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт нагадаў аб маючым адбыцца ўвядзенні ў строй Беларускай АЭС, электраэнергія ад якой павінна быць запатрабавана.
"Гэта галоўнае пытанне ва ўсім рэфармаванні або ўдасканаленні гэтага сектара", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада далажыць аб адпаведным плане.
"Тым больш наперадзе эра чыстай энергетыкі. Вугаль, прыродны газ і нафта адыходзяць. Усе арыентуюцца, напрыклад, не на дызель і бензін, а на электрамабілі. Таму патрэбна не проста разуменне, а дакладны план дзеянняў, зыходзячы з балансу вытворчасці электраэнергіі і спажывання", - заявіў беларускі лідар.
"Гэта - галоўнае пытанне, - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, - і ў першай палове будучага года заплануйце яго разгляд". Прэзідэнт канстатаваў, што цяпер удзельнае спажыванне электраэнергіі ў Беларусі ў 2-3 разы ніжэйшае, чым у развітых краінах.
"Ёсць куды імкнуцца, зразумела куды ісці, - сказаў ён. - І размова ідзе не аб эканоміі і беражлівым расходаванні рэсурсаў. Гэта сведчыць аб недастатковай энергаўзброенасці беларускай дзяржавы і вузкай сферы прымянення электраэнергіі. Перш за ўсё ў прамысловасці".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адпаведныя пытанні ў далейшым будуць абмяркоўвацца і на нарадзе па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
"Таксама цішыня ва ўрадзе. Усе хочуць займацца стратэгіяй. Дык вось яна і ёсць стратэгія - пачынаючы ад Светлагорска, Добруша і заканчваючы Бабруйскам (размова аб рэалізацыі ў гэтых гарадах буйных інвестыцыйных праектаў.)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
16 лістапада 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/142/45664
Текущая дата: 28.11.2024