Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў 42 млрд рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2018 года на 207,2 млн, або на 0,5%, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг склаў 16,4 млрд долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 288,2 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,7%.
У студзені—чэрвені прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 1 млрд 226,7 млн долараў: 600 млн долараў — еўрааблігацыі; 457 млн долараў ЗША — урада і банкаў Расіі; 93,8 млн долараў — банкаў КНР; 73,3 млн долараў — МБРР; 2,6 млн долараў — ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банка (ПІБ).
Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку года склала 1 млрд 423,2 млн долараў ЗША: 800 млн долараў — еўрааблігацыі; 213,4 млн долараў — банкі КНР; 199,6 млн долараў — ураду Расіі; 176,6 млн долараў — ЕФСР; 32,5 млн долараў — МБРР; 0,7 млн долараў — ЗША; 0,4 млн долараў — ЕБРР і ПІБ.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня склаў 9,3 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 80,2 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,9%.
За студзень—чэрвень 2018 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 255,5 млн долараў ЗША. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 190,6 млн долараў ЗША і 23,1 млн рублёў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 31 ліпеня 2018
Мінск, 31 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/148/44375
Текущая дата: 28.11.2024