Белорусский портал в Казахстане

Беларусь аднаўляе аб`ём паставак цэменту на экспарт



Аб гэтым паведаміў 5 жніўня міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

Праблемы з няхваткай цэменту на ўнутраным рынку ў маі-чэрвені былі выкліканы тым, што ўвесь яго аб`ём быў практычна раскуплены, адзначыў міністр.

Імпарцёры пачалі завышаць цану на ўнутраным рынку, і рос спажывецкі попыт на тавар беларускай вытворчасці, кошт якога не мяняўся.

Беларускія прадпрыемствы былі вымушаны знізіць аб`ём паставак цэменту на экспарт на 100 тыс.т, каб закрыць патрэбнасці ўнутранага рынку.

"Цяпер мы пачынаем аднаўляць пастаўкі на экспарт. Пытанне вырашана", - сказаў ён. Пры гэтым Анатоль Чорны дадаў, што магутнасці беларускіх прадпрыемстваў дастатковыя для забеспячэння спажывання ўнутранага рынку ў двайным аб`ёме.

Гаворачы аб выніках паўгоддзя, ён адзначыў, што аб`ём прамысловай вытворчасці вырас на 5,8 працэнта, а экспарт прадукцыі складае 60 працэнтаў аб`ёму вытворчасці.

6 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/148/44481
Текущая дата: 28.11.2024