Белорусский портал в Казахстане

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» будзе рэалізоўваць праект у сферы біятэхналогій



У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны новы рэзідэнт — ТАА «Еўразійская біятэхналагічная кампанія» (Беларусь), паведамілі ў прэс-службе парка.

Новы рэзідэнт парка будзе выпускаць ферментныя прэпараты і іншыя актыўныя рэчывы мікрабіялагічнага паходжання. Запланаваныя напрамкі экспарту — Расійская Федэрацыя і краіны ЕАЭС, а таксама дзяржавы Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі.

У доўгатэрміновай перспектыве кампанія плануе значнае пашырэнне асартыменту прадукцыі дзякуючы навуковым даследаванням і распрацоўкам, якія праводзяцца ўласным даследчым цэнтрам.

Звязда, 22 студзеня 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/15/72241
Текущая дата: 24.11.2024