Белорусский портал в Казахстане

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне



Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 28 красавіка 2018 года нумар 329, паведамляе сайт урада.

Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству прамысловасці, "Белдзяржхарчпраму", Гродзенскаму і Віцебскаму аблвыканкамам даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне на агульную суму Br160 тыс. 544,11.

У пералік для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне ўвайшлі кансервы мясныя, алей рапсавы, цукар, дрожджы, грэцкія крупы, мука пшанічная, макаронныя вырабы, камплекты вучнёўскай мэблі, шафы для дакументаў і халадзільнікі.

МНС пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў даручана забяспечыць суправаджэнне і дастаўку аўтамабільным транспартам гуманітарнай дапамогі ва Украіну, арганізаваць перадачу грузу для размеркавання сярод пацярпелага насельніцтва Украіны.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і Дзяржпагранкамітэту даручана забяспечыць у першачарговым парадку адпаведна правядзенне мытнага кантролю, змяшчэнне пад мытныя працэдуры гуманітарнай дапамогі і пагранічны кантроль персаналу для аказання гуманітарнай дапамогі ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу Беларусі.

Міністэрству фінансаў даручана выдзеліць сродкі для пакрыцця кошту адпушчаных матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі, а таксама кампенсаваць транспартныя, камандзіровачныя і іншыя расходы, звязаныя з дастаўкай гуманітарнай дапамогі.

2 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/155/43271
Текущая дата: 28.11.2024