Сербія абмяркоўвае пастаўку дадатковых знішчальнікаў МіГ-29 не толькі з Расіяй, але і з Беларуссю, паведаміў міністр абароны Сербіі Аляксандр Вулін.
"Мы размаўляем і па пытанні дадатковых самалётаў не толькі з Расіяй, але і з Рэспублікай Беларусь", — цытуе кіраўніка Мінабароны Сербіі РИА Новости.
"Што тычыцца тэрмінаў пастаўкі, для нас лепш было б чым хутчэй, тым лепш. Хуткасць паставак і хуткасць іх уключэння ва ўзброеныя сілы — адзін з важных фактараў", — завіў Вулін.
Ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб бязвыплатнай перадачы.
У кастрычніку 2017 года Расія перадала Бялграду шэсць самалётаў МіГ-29.
БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2018
Мінск, 4 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/156/43056
Текущая дата: 28.11.2024