Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 красавіка 2018 года склаў 0,5 працэнта, што адпавядае паказчыку, які быў і на 1 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях на пачатак красавіка ён склаў 0,7 працэнта, у Гродзенскай і Магілёўскай - 0,6 працэнта, Мінскай вобласці - 0,5 працэнта, у Мінску - 0,2 працэнта.
У параўнанні з 1 красавіка 2017 года ўзровень беспрацоўя знізіўся на 0,5 працэнтнага пункта. На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 красавіка 2018 года знаходзілася 22,9 тыс. чалавек. Гэта на 47,2 працэнта менш, чым год таму (тады было 43,4 тыс. беспрацоўных).
Наймальнікамі заяўлены звесткі аб наяўнасці 60,6 тыс. свабодных рабочых месцаў - рост на 36,8 працэнта. Пераважае попыт па рабочых прафесіях - 59,5 працэнта ад агульнай колькасці вакансій (супраць 52,6 працэнта на 1 красавіка 2017 года).
Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 красавіка 2018 года склаў 0,4 беспрацоўнага на адну вакансію. Год таму паказчык быў 1.
Пры гэтым у Брэсцкай і Віцебскай вобласці ён склаў 0,7 беспрацоўнага на вакансію, у Гомельскай і Магілёўскай - 0,4, у Гродзенскай і Мінскай - 0,3, у Мінску - 0,2 беспрацоўнага на вакансію.
У студзені-сакавіку за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 45 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 32,6 тыс. чалавек.
На створаныя рабочыя месцы і існуючыя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную работу працаўладкавана 30,5 тыс. чалавек, або 67,7 працэнта ад усіх, хто звярнуўся, з іх 22,3 тыс. - беспрацоўных.
На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіравана 1 807 чалавек, у аплатных грамадскіх работах пры садзейнічанні службы занятасці прынялі ўдзел 9,5 тыс. чалавек, на новае месца жыхарства і работы пераселена 29 сем`яў беспрацоўных.
11 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/156/43143
Текущая дата: 28.11.2024