Белорусский портал в Казахстане

Базавая арэндная велічыня павышаная на 6%



Базавая арэндная велічыня 1 красавіка павышаная на 6%. Цяпер яна складае 16,11 рубля, раней — 15,20 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 26 сакавіка.

Базавая арэндная велічыня штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год у дачыненні да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ўстаноўленая.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/157/43033
Текущая дата: 28.11.2024