Белорусский портал в Казахстане

«Газпрам» абвясціў аб тэрміновым скасаванні усіх кантрактаў з Украінай



«Газпрам» прыступае да скасавання ўсіх раней заключаных з Украінай кантрактаў.

Старшыня праўлення кампаніі Аляксей Мілер растлумачыў, што гаворка ідзе пра скасаванне не толькі кантракту на пастаўку газу ўкраінскім спажыўцам, але і дагавора на транзіт газу ў Еўропу.

Абодва гэтыя кантракты павінны былі дзейнічаць да канца 2019 года.

Рашэнне аб пачатку скасавання кантрактаў Мілер патлумачыў тым, што рашэнне Стакгольмскага арбітражу істотна парушыла інтарэсы «Газпрама».

«Арбітры аргументавалі сваё рашэнне рэзкім пагаршэннем стану ўкраінскай эканомікі. Мы катэгарычна супраць таго, каб за наш кошт вырашаліся эканамічныя праблемы Украіны. У такой сітуацыі працяг дзеяння кантрактаў для «Газпрама» з`яўляецца эканамічна немэтазгодным і нявыгадным. «Газпрам» вымушаны неадкладна пачаць працэдуру скасавання кантрактаў з НАК «Нафтагаз Украіны» на пастаўку і транзіт газу ў Стакгольмскім арбітражы», - растлумачыў Мілер.

Звязда, 2 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/158/42672
Текущая дата: 28.11.2024