Белорусский портал в Казахстане

"Беллеспаперапрам" прымае прапановы па спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу ў дрэваапрацоўцы



Такая інфармацыя размешчана на сайце "Беллеспаперапрама".

Канцэрн "Беллеспаперапрам" запрашае прадстаўнікоў дзелавых колаў і грамадскіх аб`яднанняў прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы прапаноў па выключэнні неактуальных або празмерных патрабаванняў, змешчаных у дзяржаўных стандартах, тэхнічных кодэксах на прадукцыю, работы і паслугі, іншых тэхнічных нарматыўных прававых актах, якія з`яўляюцца абавязковымі для выканання і адносяцца да сферы дзейнасці канцэрна.

Акрамя таго, можна накіраваць у канцэрн прапановы па падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, накіраваных на практычную рэалізацыю палажэнняў актаў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, аб праблемных пытаннях у сферы развіцця прадпрымальніцтва і іншыя прапановы, накіраваныя на спрашчэнне вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў межах сферы, якая курыруецца канцэрнам.

Прапановы можна накіроўваць да 19 сакавіка на e-mail: urist@bellesbumprom.by.

7 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/158/42799
Текущая дата: 28.11.2024