Знешні доўг у Еўразійскім эканамічным саюзе на 1 кастрычніка 2023 года скараціўся на $119,7 млрд, або на 18%, паведамляе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.
«У параўнанні з аналагічнай датай 2022 года валавая замежная запазычанасць скарацілася ў Беларусі (на 11,7%) і ў Расіі (на 26,8%)», — канстатавалі ў ЕЭК.
Пры гэтым замежная запазычанасць вырасла ў Арменіі на 9,5%, Казахстане — на 0,8% і Кыргызстане — на 8,2%.
Звязда, 29 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/16/72355
Текущая дата: 28.12.2024