Пра гэта заявіў дырэктар ТАА "АйПаўэр" Сяргей Мельніковіч. "АйПаўэр" займаецца будаўніцтвам прадпрыемства.
Актывісты пачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Акцыя праходзіла 6 студзеня ў цэнтры Брэста на пешаходнай вуліцы Савецкай. Паводле слоў аднаго з яе ўдзельнікаў блогера Сяргея Пятрухіна, зварот з подпісамі будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў, Брэсцкі аблвыканкам і абласны савет дэпутатаў. "Падпісанты будуць дамагацца прыпынення будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра яго ўзвядзенне за чатыры кіламетры ад Брэста людзі даведаліся са СМІ толькі ў канцы снежня 2017 года, хаця рашэнне аб будаўніцтве было прынята даўно, а грамадскія абмеркаванні фактычна не праводзіліся. Апавяшчэнне аб грамадскіх абмеркаваннях было надрукавана ў снежні 2016 года ў брэсцкай раённай газеце "Заря над Бугом", якую мала хто чытае", — сказаў Пятрухін.
Паводле яго слоў, жыхары горада і найбліжэйшых вёсак лічаць, што гэты завод пагражае іх здароўю і пагоршыць экалагічную сітуацыю.
"Мясцовыя жыхары занепакоеныя тым, як праца прадпрыемства адаб`ецца на экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне. Гэта занепакоенасць зразумелая, бо яе спараджае недахоп інфармацыі. Магчымасць будаўніцтва завода ўзгадніла дзяржустанова "Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі"(заключэнне № 304т ад 26 снежня 2016 года). Пры гэтым Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіў дзяржаўную экалагічную экспертызу праектнай дакументацыі", — растлумачыў Мельніковіч.
Паводле яго слоў, у заключэнні сказана, што акумулятарны завод ТАА "АйПаўэр" з уласнай кацельняй на прыродным газе адпавядае патрабаванням заканадаўства ў галіне аховы атмасфернага паветра, воднага заканадаўства, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні расліннага свету, заканадаўства аб нетрах, зямельнага заканадаўства, заканадаўства ў галiне абыходжання з адходамi, у галіне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі, ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
Акрамя таго, станоўчае рашэнне аб будаўніцтве завода было выдадзена Брэсцкім райвыканкамам, СЭЗ "Брэст" і Дзяржбуднаглядам. Як адзначыў кіраўнік прадпрыемства, інфармаванне грамадскасці аб планаваным праекце ажыццяўлялася да пачатку грамадскіх слуханняў. Публікацыі выходзілі ў рэспубліканскіх і рэгіянальных інфармацыйных агенцтвах яшчэ ў маі 2016 года. З 8 снежня 2016 года па 7 студзеня 2017 года ў адпаведнасці з заканадаўствам праводзілася працэдура грамадскіх абмеркаванняў.
Пры гэтым дырэктар кампаніі адзначыў, што базавая санітарна-ахоўная зона для гэтай вытворчасці складае 500 метраў. Завод ТАА "АйПаўэр" будзе размяшчацца на адлегласці 771 м ад найбліжэйшага паселішча — заходняй ускраіны населенага пункта Хабы. Астатнія населеныя пункты размяшчаюцца далей за 1 км.
Паводле слоў Мельніковіча, вынікі даследаванняў паказалі, што на тэрыторыі жылой зоны і ў межах санітарна-ахоўнай зоны 500 м не будзе перавышана гранічна дапушчальная канцэнтрацыя шкодных рэчываў. Для мінімізацыі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе свінцу на ўсіх крыніцах выкіду ўстанаўліваюцца рукаўныя фільтры са ступенню ачысткі 99,98%, для мінімізацыі ўздзеяння сернай кіслаты — скруберы са ступенню ачысткі 96—98%.
Таксама праект прадугледжвае меры засцярогі ў выпадку ўзнікнення аварыйных сітуацый. На заводзе будуць абсталяваныя спецыяльныя рэзервуары для сернай кіслаты, надзейна абароненыя ад працякання, сказаў дырэктар. Рэшткі свінцовага пылу, які затрымліваецца на фільтрах, будуць збірацца і захоўвацца ў спецыяльных закрытых кантэйнерах.
Каментуючы чуткі аб тым, што на заводзе будуць выкарыстоўвацца састарэлыя тэхналогіі з Кітая, Мельніковіч заявіў: "Завод будзе аснашчаны самым сучасным рабатызаваным тэхналагічным абсталяваннем еўрапейскай і карэйскай вытворчасці. Асноўнымі пастаўшчыкамі абсталявання і тэхналогій з`яўляюцца LaPneumatica (Італія), OMI (Італія), SOVEMA (Італія), Roche (Францыя), Accurate product (Данія, Карэя).
Варта адзначыць, што аналагічнае абсталяванне, у тым ліку па арганізацыі экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца на заводах міжнародных каррпарацый ExideTechnologies і Johnson Controls, лакалізаваных у ЗША, Германіі, Францыі, Польшчы, Італіі і Іспаніі".
Варта адзначыць, што аналагічнае абсталяванне, у тым ліку па арганізацыі экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца на заводах міжнародных каррпарацый ExideTechnologies і Johnson Controls, лакалізаваных у ЗША, Германіі, Францыі, Польшчы, Італіі і Іспаніі".
Запланавана правядзенне рэгулярных лакальных маніторынгаў стану атмасфернага паветра, сцёкавых вод і глебы па ўсталяваным графіку. У залежнасці ад аб`екта даследаванні будуць праводзіцца ад аднаго разу ў месяц да аднаго разу ў год. Вынікі гэтых замераў будуць падавацца ў органы Мінпрыроды.
"Калі ў завода будзе перавышэнне нарматываў выкідаў забруджвальных рэчываў, Мінпрыроды гэта не прапусціць. Згодна з заканадаўствам завод не абавязаны прадстаўляць грамадскасці дадзеныя, атрыманыя ў выніку замераў, але тым не менш прадпрыемства плануе даваць інфармацыю па запыце грамадзян", — сказаў дырэктар кампаніі.
"Калі ў завода будзе перавышэнне нарматываў выкідаў забруджвальных рэчываў, Мінпрыроды гэта не прапусціць. Згодна з заканадаўствам завод не абавязаны прадстаўляць грамадскасці дадзеныя, атрыманыя ў выніку замераў, але тым не менш прадпрыемства плануе даваць інфармацыю па запыце грамадзян", — сказаў дырэктар кампаніі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2018
Мінск, 10 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/161/42085
Текущая дата: 28.11.2024