Белорусский портал в Казахстане

Міністр эканомікі Беларусі: Мы думаем над тым, каб у перспектыве інфляцыя не перавышала 2%



Паводле вынікаў 2018 года інфляцыя можа скласці 4%, заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі ў інтэрв`ю газеце "Рэспубліка", апублікаваным 18 студзеня.

Міністр эканомікі адзначыў, што афіцыйны прагноз інфляцыі на год складае 6% — пры тым, што паводле вынікаў 2017-га яна склала 4,6%. "Разумееце, мы вельмі асцярожна падыходзім да гэтага пытання. Ёсць у эканоміцы так званыя пэўныя казыркі, або цэнавыя навесы. Гэта значыць, калі хутчэй цэны растуць у прамысловасці або ў будаўнічай галіны, то гэта ў той ці іншы момант адаб`ецца на інфляцыі. Але я веру: інфляцыя можа быць не вышэйшай за 6%, а ў ідэале — не вышэйшай за 4%. Больш за тое, мы думаем пра тое, каб у перспектыве зрабіць яе не большай за 2%. Тады стаўка рэфінансавання будзе 5-6%, як ва ўсіх развітых краінах свету", — сказаў Зіноўскі.

Кажучы пра памер заработнай платы, міністр паведаміў, што у 2018 годзе тарыфную стаўку першага разраду плануецца павысіць двойчы. "Меры, якія прымаюцца ў гэтым напрамку, павінны прывесці да далейшага збліжэння паміж заработнай платай у бюджэтнай сферы і яе сярэднім узроўнем па эканоміцы. Сёння гэтыя суадносіны складаюць прыблізна 76%. Прэзідэнтам пастаўленая задача сёлета давесці яго да 80%", — падкрэсліў ён.

На думку Зіноўскага, у 2018 годзе будзе зламаная тэндэнцыя мінулых гадоў, калі колькасць занятых у эканоміцы скарачалася. "Паводле прагнозаў урада, яна павялічыцца, а ў дзяржсектары працягнецца працэс стварэння новых працоўных месцаў. І ў выніку такіх мер па стымуляванні дзелавой актыўнасці будзе ажыўленне ў іншых сектарах", — адзначыў міністр.

"Нагадаю, тысяча рублёў — гэта той узровень зарплаты ў краіне, які неабходна падтрымаць у сярэднім па годзе. Пры гэтым у рэальным сектары захоўваецца ранейшы падыход: заробак расце ў меру росту прадукцыйнасці працы", — дадаў кіраўнік Мінэканомікі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/161/42168
Текущая дата: 28.11.2024