Пра гэта паведамляе беларускае абароннае ведамства.
Перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў абароны Беларусі і Вялікабрытаніі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва адбыліся ў Лондане 18 снежня.
Падпісаныя сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін і план ваеннага супрацоўніцтва на 2018 год.
Беларуская дэлегацыя таксама правяла рабочыя сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі і па справах Садружнасці. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне падрыхтоўкі міратворчых кантынгентаў пад эгідай ААН.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2017
Мінск, 19 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/163/41670
Текущая дата: 28.11.2024