Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка адзначае поспехі КДБ у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка15-га снежня на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі адзначыў поспехі КДБ у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

"Прымаючы рашучыя дзеянні супраць эканамічных злачынстваў, супрацоўнікі КДБ заўсёды кіруюцца непахісным прынцыпам: прычынены ўрон дзяржаве павінен быць вернуты. Дзякуючы іх рабоце толькі за апошнія тры гады ў бюджэт пералічаны Br250 млн, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Дасягнуты канкрэтныя вынікі па пытаннях харчовай бяспекі, энергетыкі, машынабудавання і шэрага іншых галін".

Прэзідэнт падкрэсліў, што важная задача органаў дзяржбяспекі датычыцца эканамічнага сектара. "Усе навуковыя сакрэты, найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, стратэгічныя аб`екты, такія як атамная станцыя, хімічныя прадпрыемствы краіны, павінны стаць прадметам пільнай увагі органаў дзяржбяспекі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

15 снежня 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/164/41629
Текущая дата: 28.11.2024