Белорусский портал в Казахстане

Місія Міжнароднага валютнага фонду 26 кастрычніка пачынае работу ў Беларусі



Пра гэта паведамілі ў мінскім прадстаўніцтве фонду.

Місія МВФ на чале з яе кіраўніком Пітэрам Долманам будзе працаваць у Беларусі з 26 кастрычніка па 10 лістапада.

У прадстаўніцтве фонду растлумачылі, што эксперты МВФ прыедуць для правядзення штогадовых кансультацый па IV артыкуле. Апошні раз місія МВФ працавала ў Беларусі 5-12 чэрвеня.

Эксперты фонду на чале з кіраўніком місіі па Беларусі Пітэрам Долманам абмеркавалі з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання эканамічную сітуацыю ў краіне, а таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння, у прыватнасці, падрыхтоўку да штогадовых кансультацый па IV артыкуле.

26 кастрычніка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/166/40945
Текущая дата: 28.11.2024