Белорусский портал в Казахстане

ЕФСР пералічыў у Беларусь пяты транш крэдыту



Пяты транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) 25 кастрычніка паступілі ў беларускі бюджэт, паведаміла прэс-служба Міністэрства фінансаў.

"У рамках выканання падпісанага 25 сакавіка 2016 года пагаднення аб выдзяленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця паміж Рэспублікай Беларусь і Еўразійскім банкам развіцця 25 кастрычніка 2017 года ў рэспубліканскі бюджэт паступілі сродкі пятага траншу крэдыту ў памеры 200 млн долараў ЗША", — адзначылі у Мінфіне.

У сакавіку мінулага года беларускія ўлады падпісалі крэдытную праграму аб атрыманні з ЕФСР крэдыту на 2 млрд долараў, які падаецца ў 2016—2018 гадах сямю траншамі. Да гэтага дня Беларусь атрымала чатыры траншы на 1,4 млрд долараў. Чацвёрты транш крэдыту ЕФСР ў аб`ёме 300 млн долараў быў пералічаны ў канцы чэрвеня гэтага года. Для атрымання ўсіх траншаў беларускія ўлады павінны выканаць умовы крэдытнай праграмы, распрацаванай сумесна з фондам.

13 кастрычніка савет фонду прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі 200 млн долараў, аднак адтэрмінаваў яго да выканання дзвюх умоў. Гэта тлумачылася невыкананнем краінай "некалькіх індыкатыўных умоў выдзялення пятага траншу, з якіх па трох умовах пададзеныя вызваленні".

Савет ЕФСР пастанавіў, што для атрымання пятага траншу крэдыту беларускім уладам "неабходна ў самым хуткім часе" прыняць распараджэнне прэзідэнта аб перадачы ў камунальную ўласнасць не менш як 20 дзяржаўных прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання.

Акрамя таго, беларускія ўлады павінны пагадзіцца ўключыць ва ўмовы сёмага траншу ў якасці кантрольнага паказчыка прыняцце закона "Аб неплацежаздольнасці або банкруцтве". "Пяты транш будзе пададзены Рэспубліцы Беларусь пасля атрымання Еўразійскім банкам развіцця (банк з`яўляецца кіраўніком сродкамі ЕФСР) дакументальнага пацверджання выканання двух вышэйзгаданых умоў беларускімі ўладамі", — гаварылася ў паведамленні ЕФСР.

Ці выканаў беларускі бок умовы выдзялення пятага траншу, невядома.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/166/40946
Текущая дата: 29.11.2024