Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду з Нацыянальным святам незалежнасці.
"Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні адкрытага і раўнапраўнага дыялогу з Польшчай, які з`яўляецца надзейным падмуркам для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў самых розных галінах", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што галоўная сумесная задача на бліжэйшы час — гэта максімальная рэалізацыя нявыкарыстанага патэнцыялу беларуска-польскіх адносін.
Нацыянальнае свята незалежнасці Польшчы — польскае нацыянальнае свята, якое адзначаецца 11 лістапада ў памяць аб набыцці незалежнасці Польшчай у 1918 годзе, пасля 123 гадоў, якія прайшлі з часу трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795—1918).
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 лістапада 2017
Мінск, 11 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/166/41031
Текущая дата: 29.11.2024