Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы на сустрэчы з дэлегацыяй Польшчы на чале з віцэ-спікерам польскага Сейма Рышардам Тарлецкім.
"Як кіраўнік беларускай часткі сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве магу сказаць, што на нейкім этапе мы забуксавалі. Тавараабарот у памеры $3 млрд ці больш - гэта ўзровень, на які мы павінны выходзіць, - адзначыў Міхаіл Русы. - Хацеў бы падзякаваць польскім калегам за тое, што апошнія гады нам удалося зрабіць крок наперад у вырашэнні шэрага праблем".
Па выніках 2016 года тавараабарот склаў $2 млрд, у першым паўгоддзі 2017-га - $1 млрд 189 млн (тэмп росту - 110,7 працэнта).
Асноўныя пазіцыі экспарту з Беларусі ў Польшчу - нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, пліты ДСП, неапрацаваныя лесаматэрыялы, мінеральныя ўгнаенні; з Польшчы ў Беларусь - яблыкі, таматы, малако і вяршкі, лякарствы і інш.
Віцэ-прэм`ер выказаў гатоўнасць пашыраць супрацоўніцтва з Польшчай па розных напрамках. "Для Беларусі Польшча з`яўляецца надзейным і вельмі важным гандлёвым партнёрам. Мы зацікаўлены ў стварэнні навукаёмістых, высокатэхналагічных вытворчасцей, укараненні еўрапейскіх стандартаў. Такая работа ўжо вядзецца, але шмат яшчэ трэба будзе зрабіць", - лічыць ён.
У першым паўгоддзі сярод краін-інвестараў у беларускую эканоміку Польшча знаходзілася на 4-м месцы пасля Расіі, Вялікабрытаніі і Кіпра. Былі прыцягнуты польскія інвестыцыі ў памеры $151,88 млн (тэмп росту - 139 працэнтаў).
"Кампаніі з Польшчы рэалізуюць шэраг важных інвестпраектаў па выпуску мэблі, будматэрыялаў, вытворчасці абсталявання для супермаркетаў, добра зарэкамендавалі сябе польскія будаўнічыя кампаніі. Будуць стварацца ўсе ўмовы, каб гэты бізнес развіваўся. Лічу, што Польшча можа ўвайсці ў тройку лідараў па інвестыцыях у Беларусі", - дадаў Міхаіл Русы.
Рышард Тарлецкі адзначыў, што, хоць Польшча і Беларусь з`яўляюцца членамі розных саюзаў (ЕС і ЕАЭС), для суседзяў вельмі важна развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, якое будзе прыносіць карысць двум народам. "За апошні год многае адбылося, з`явіліся новыя праекты, новыя інвестыцыі, мы атрымліваем пазітыўныя сігналы. Вядома, мы можам зрабіць яшчэ вельмі многае", - сказаў ён.
30 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/169/40580
Текущая дата: 29.11.2024