Белорусский портал в Казахстане

Інданезія зацікаўленая ў падпісанні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС



Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Інданезіі Рэтна Марсудзі 20 ліпеня на сустрэчы з паслом Беларусі Уладзімірам Лапата-Загорскім.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый.

Марсудзі адзначыла, што Беларусь з`яўляецца ключавым партнёрам Інданезіі сярод краін ЕАЭС па шэрагу кірункаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы.

У сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі беларускага пасла Марсудзі падзякавала Лапата-Загорскаму "за плённую дзейнасць па развіцці беларуска-інданезійскіх адносін".

Уладзімір Лапата-Загорскі быў прызначаны паслом Беларусі ў Інданезіі ў лістападзе 2011 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/173/40145
Текущая дата: 29.11.2024