Адпаведнае рашэнне канадскага ўрада было апублікаванае 26 чэрвеня.
У рашэнні канадскага ўрада сказана, што Беларусь выключаецца са спісу краін (акрамя Беларусі ў ім таксама знаходзілася Паўночная Карэя), для экспарту ў якія неабходна атрымліваць дазвол Міністэрства замежных спраў і гандлю Канады.
"Канада здымае эканамічныя санкцыі з Беларусі, паколькі ЗША і Еўрасаюз зрабілі тое ж самае, — пракаментавала рашэнне ўрада канадскае МЗС. — Гэты перагледжаны падыход адлюстроўвае прызнанне Канадай таго, што ўрад Беларусі дамагся прагрэсу ў ключавых галінах, уключаючы вызваленне палітычных зняволеных і правядзенне мірных прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года".
У заяве таксама адзначалася, што Канада прызнае канструктыўную ролю Беларусі ў садзейнічанні перамовам па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.
Пра пачатак працэдуры зняцця санкцый з Беларусі, уведзеных 14 снежня 2006 года ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў краіне, Канада аб`явіла 7 мая 2016-га.
Раней аналагічныя крокі зрабілі ЗША і ЕС. Злучаныя Штаты прынялі рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый у дачыненні да Беларусі ў кастрычніку 2015 года, у лютым 2016-га санкцыі часткова адмяніў Еўрасаюз.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2017
Мінск, 12 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/174/39978
Текущая дата: 29.11.2024