Белорусский портал в Казахстане

БМЗ на 120 працэнтаў павялічыў экспартныя пастаўкі па выніках трох кварталаў



Такія звесткі прывёў генеральны дырэктар ААТ «БМЗ — кіруючай кампаніі холдынгу “БМК”» Дзмітрый Корчык на сустрэчы з калектывам аднаго з вытворчых падраздзяленняў, паведамляе прадпрыемства.

Дзмітрый Корчык адзначыў добрую дынаміку за студзень-верасень: прадпрыемства адпрацавала паспяхова і з чыстым прыбыткам, выраслі аб’ёмы выплаўлення сталі, больш як на 120 працэнтаў павялічыўся экспарт.

Па выніках года на БМЗ таксама праглядаюць паказчыкі са станоўчай дынамікай, атрыманне чыстага прыбытку. У бліжэйшы час у Мінпраме будзе разгледжаны бізнес-план на 2024 год, у якім таксама закладзены рост вытворчасці. «Па выніках „Метал-Экспа – 2023“ было падпісана шмат кантрактаў і пагадненняў. Сур’ёзныя заказы ад расійскіх спажыўцоў — на першае паўгоддзе 2024-га», — расказаў гендырэктар.

Гендырэктар падкрэсліў, што спецыялісты прадпрыемства прадаўжаюць дыверсіфікаваць рынкі, нарошчваючы аб’ёмы паставак.

ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу “БМК”» — высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей — сталеплавільнага, пракатнага, трубнага, метызнага і цэхаў інфраструктуры.

Звязда, 26 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/18/71580
Текущая дата: 24.11.2024