Намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана Ульві Бахшаліевым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва, адзначылі станоўчую дынаміку палітычных кантактаў, канструктыўны характар двухбаковага супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях і ў розных сферах, пацвердзілі гатоўнасць да далейшага паглыблення гандлёва-эканамічнага і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на пытаннях падрыхтоўкі сумесных двухбаковых мерапрыемстваў, уключаючы чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў пачатку 2024 года, візіт у адказ прэм`ер-міністра Азербайджана ў Беларусь. Таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана да 2025 года.
Ігар Петрышэнка падзякаваў Ульві Бахшаліеву за яго асабісты ўклад у развіццё шматпланавых адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.
4 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
4 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/18/71652
Текущая дата: 24.11.2024