Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня склалі $8,256 млрд



Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2023 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,256 млрд у эквіваленце. Адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце Нацыянальнага банка.

За лістапад 2023 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $108,7 млн (на 1,3%) пасля росту ў кастрычніку на $221,1 млн (на 2,8%).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Па дадзеных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 снежня бягучага года склаў $3,3564 млрд, павялічыўшыся за лістапад на $25,2 млн (на 0,7%), аб’ём манетарнага золата — $3,5246 млрд, павялічыўшыся на $68,7 млн (на 2%).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на 1 студзеня 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.  

Звязда, 7 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/18/71695
Текущая дата: 24.11.2024