Пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сельскія працаўнікі актыўна рыхтуюцца да вясновых палявых работ наступнага года. У прыватнасці, перавыканана заданне чацвёртага квартала па назапашванні мінеральных угнаенняў да яравой сяўбы.
З намечаных 326 тысяч тон дзеючага рэчыва на складах гаспадарак ужо 335 тысяч — 103 працэнты плана.
Пад яравую сяўбу запланавана вывезці на палі 47,7 мільёна тон арганічных угнаенняў. Ужо дастаўлена 28,5 мільёна тон — 60 працэнтаў, што на 2 працэнты больш, чым год таму.
Звязда, 1 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/18/71940
Текущая дата: 28.12.2024