Белорусский портал в Казахстане

Падпісанне новага Мытнага кодэкса ЕАЭС чакаецца ў снежні



Аб гэтым паведаміла старшыня Падліковай палаты Расіі Таццяна Голікава на сумесным пасяджэнні калегій органаў вышэйшага фінансавага кантролю дзяржаў ЕАЭС, якое адбылося 29 лістапада ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі.

"Мы чакаем, што ў снежні 2016 года на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца падпісанне новага Мытнага кодэкса ЕАЭС, - сказала Таццяна Голікава. - Гэта дасць магчымасць перайсці да адзінага мытнага рэгулявання і вывесці механізм адміністравання на якасна новы ўзровень, які адпавядае перадавым дасягненням у галіне мытнай справы".

29 лістапада 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/196/37777
Текущая дата: 29.11.2024