Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай вядуць перамовы па сумеснай вытворчасці электрамабіляў



Перспектыўны праект можа быць рэалізаваны на заводзе «БелДжы» пад Барысавам.

Мінпрам па-ранейшаму робіць стаўку на прамысловую кааперацыю. У дадзены момант прапрацоўваюцца варыянты выхаду на рынак Афрыкі.



Напрыклад, у нашых машынах зацікаўлены Судан. Там з`явіцца сумеснае прадпрыемства па зборцы беларускіх трактароў і камбайнаў. Наладзіць вытворчасць спецыялісты павінны да канца гэтага года. Акрамя гэтага, пашырыцца супрацоўніцтва з нашым традыцыйным партнёрам – Расіяй. 

Між тым, прадукцыя прадпрыемстваў галіны пашырае экспартную геаграфію. Так, у мінулым годзе нашу тэхніку прадавалі ў 117 краінах. 19 з іх — для нас новыя.

Телеканал ОНТ, 21 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/2/46971
Текущая дата: 09.05.2024