Белорусский портал в Казахстане

Урад дазволіў купляць прадукцыю ў цукровых заводаў без канкурэнтных працэдур закупкі



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 мая 2020 года нумар 287, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам уносяцца змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 15 сакавіка 2012 года нумар 229 "Аб удасканаленні адносін у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў" - пашыраны пералік тавараў, на закупкі якіх за кошт уласных сродкаў не распаўсюджваецца дзеянне гэтай пастановы.

Размова ідзе аб закупках цукру ў Гарадзейскага цукровага камбіната, Жабінкаўскага цукровага завода, Скідзельскага цукровага камбіната, Слуцкага цукроварафінаднага камбіната.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

18 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/2/53583
Текущая дата: 01.05.2024