Белорусский портал в Казахстане

Стаўка рэфінансавання захавана на ўзроўні 7,75 працэнта



Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7,75 працэнта, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

"Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 11 лістапада", - паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 лютага 2021 года.

Як паведамлялася, з 1 ліпеня 2020 года стаўка рэфінансавання была зніжана з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. 12 жніўня і 14 кастрычніка Нацбанк прымаў рашэнні аб захаванні ставак на гэтым узроўні.

11 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/2/56867
Текущая дата: 08.05.2024