Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў.
Беларускую атамную станцыю кіраўнік дзяржавы назваў адным са стратэгічных праектаў. Ён нагадаў, што да гэтага ў краіне не займаліся такімі тэхналогіямі і ўзвядзенне атамнага аб`екта прывяло да з`яўлення новай галіны. Узяліся за рэалізацыю гэтага праекта з настойлівай падачы Прэзідэнта.
"Выбралі дзве пляцоўкі, адну станцыю пабудавалі. І сёння ў нас спажыванне атамнай энергетыкі да агульнага спажывання электраэнергіі вышэйшае, чым у Злучаных Штатах Амерыкі і нават у Расіі. Ад агульнага недзе чвэрць мы замяшчаем за кошт мірнага атама. Сёння я акуратна падводжу вас да таго, што нядрэнна было б і другую атамную станцыю мець у краіне. Гэта вельмі-вельмі выгадна", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, такія прапрацоўкі на першапачатковым этапе ідуць. "Або мы дабаўляем два блокі на існуючай пляцоўцы, або ў Магілёўскай вобласці, дзе ў нас другая пляцоўка, будуем яшчэ два блокі. І тады больш за палову электрычнасці мы атрымаем ад атамнай станцыі. Чыстага, вельмі выгаднага прадукту", - падкрэсліў беларускі лідар.
20 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
20 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/20/71270
Текущая дата: 24.11.2024