Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства-2016" пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка



Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

"Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і праводзіцца з мэтай развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей у розных сектарах эканомікі", - гаворыцца ў паведамленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Праграма форуму прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння і трох секцый: "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё", "Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі", "Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку".

Форум плануецца правесці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Звязда
, 9 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/201/37196
Текущая дата: 30.11.2024