Белорусский портал в Казахстане

Макей абмеркаваў перспектывы развіцця аднаўляных крыніц энергіі ў Беларусі з дырэктарам ТАА "Пюа Энэрджы"



Перспектывы развіцця аднаўляных крыніц энергіі ў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску 7 верасня міністр замежных спраў Уладзімір Макей і дырэктар ТАА "Пюа Энэрджы" Торстэн Меркель.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, Меркель праінфармаваў Макея пра ход рэалізацыі праекта ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Бакі абмеркавалі тэрміны і аб`ёмы асваення прамых замежных інвестыцый у межах праектаў у сферы аднаўлянай энергіі, што рэалізуюцца пры ўдзеле ірландскага інвестара.

ТАА "Пюа Энэрджы" рэалізуе ў Беларусі шэраг праектаў у галіне аднаўлянай энергетыкі, у тым ліку праект будаўніцтва ў Чэрыкаўскім раёне фотаэлектрычнай станцыі магутнасцю 109 МВт для вытворчасці электрычнай энергіі, аб`ём інвестыцый складае прыкладна 100 млн еўра.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/204/36845
Текущая дата: 30.11.2024