Белорусский портал в Казахстане

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-ліпені склаў 2 працэнты ВУП



Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-ліпень 2016 года склаўся ў суме Br1 млрд, або 2 працэнты ВУП. Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаў Br1,7 млрд, або 3,2 працэнта ВУП. Яго даходы за студзень-ліпень склаліся ў суме Br22,5 млрд, або 54,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br10 млрд, або 54 працэнты ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ - Br5,1 млрд, або 60 працэнтаў.

Падатку на прыбытак паступіла Br1,2 млрд, або 52,5 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br1,2 млрд, або 57,1 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br2 млрд, або 48,1 працэнта.

Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва - Br6,8 млрд, або 54,9 працэнта, у Фонд універсальнага абслугоўвання - Br21,9 млн, або 70,5 працэнта, у Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br13,7 млн, або 114,1 працэнта зацверджанага гадавога плана.

Па стане на 1 жніўня запазычанасць па падатках і зборах склала Br165,4 млн. Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-ліпень 2016 года склаліся на ўзроўні Br20,8 млрд, або 52,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br9 млрд, або 51 працэнт. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br3,8 млрд (50,1 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br2,1 млрд (50,8 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) - Br13,4 млрд (55 працэнтаў).

2 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/205/36798
Текущая дата: 30.11.2024