Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Патсдамскага інстытута вывучэння кліматычных змен, завяршыўшы першае ў гісторыі комплекснае даследаванне праблемы перавытворчасці харчовых прадуктаў.
Ацаніць дакладныя аб`ёмы харчовых адходаў немагчыма, таму статыстыкі карысталіся ўскоснымі метадамі. Для 169 краін, у якіх пражывае 98% насельніцтва зямнога шара, вылічылі велічыню лішкаў харчавання.
Лічбу атрымалі як розніцу паміж колькасцю харчовых прадуктаў, якія краіна вырабляе для ўнутранага спажывання і імпартуе (у кілакалорыях), і колькасцю энергіі, якая неабходна насельніцтву краіны.
Высветлілася, што ў 1965 годзе ў сярэднім на чалавека прыходзілася 310 лішніх калорый штодзень, а ў 2010-м — ужо 500. Ведаць дакладна, што ежа, якая складае гэтыя 510 ккал, выкідваецца, немагчыма. Цалкам верагодна, што людзі проста спажываюць больш прадуктаў, чым ім трэба. Каб улічыць гэты факт, статысты ўключылі ў разлік звесткі пра людзей з лішняй вагой.

Каб уявіць, як выглядаюць гэтыя калорыі, задумайцеся: калі ў 1965 годзе мы выкідвалі тры вялікія яблыкі штодзень на чалавека, то шэсць гадоў таму ўжо пяць яблыкаў адпраўлялася ў смеццевы бак.
Чым вышэйшы ўзровень жыцця ў краіне, тым больш прадуктаў прападае. На харчовыя адходы прыходзіцца 20% усёй вырашчанай, упакаванай і дастаўленай спажыўцу ежы. Калі чалавецтва знойдзе спосаб пакласці канец гэтай праблеме, то да 2050 года можна будзе пракарміць 9-мільярднае насельніцтва, захаваўшы сённяшні аб`ём сельскагаспадарчай вытворчасці.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/206/36610
Текущая дата: 30.11.2024