Белорусский портал в Казахстане

Урад назначыў адказных за выкананне тэрмінаў будаўніцтва "Вялікага каменя"



Адпаведнае распараджэнне нумар 268р падпісана прэм`ер-міністрам Андрэем Кабяковым 1 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.

На кіраўнікоў дзяржаўных органаў і ўстаноў ускладзена адказнасць за своечасовае правядзенне работ, накіраваных на рэалізацыю праекта па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і забеспячэнне безумоўнага выканання ўстаноўленых тэрмінаў будаўніцтва яго аб`ектаў.

Адміністрацыі парка разам з Мінскім аблвыканкамам і СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" даручана сфарміраваць план стварэння аб`ектаў жыллёва-сацыяльнай інфраструктуры парка і вызначыць крыніцы фінансавання ўтрымання гэтых аб`ектаў.

Міністэрству эканомікі ў рамках міжурадавага каардынацыйнага савета і рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка неабходна забяспечыць агульную каардынацыю развіцця парка і арганізацыю аператыўнага разгляду пытанняў, што ўзнікаюць у ходзе рэалізацыі праекта па яго стварэнні.

Акрамя таго, Мінэканомікі сумесна з кітайскім бокам даручана сфарміраваць двухбаковую экспертную групу для правядзення даследавання палітыкі развіцця індустрыяльнага парка, а таксама зацвердзіць заданне па падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў і стратэгіі развіцця індустрыяльнага парка, план работы названай экспертнай групы, што прадугледжвае выкананне гэтага задання да 1 жніўня 2016 года.

4 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/208/36164
Текущая дата: 30.11.2024