Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 ліпеня зноў патаннеў да долара ЗША, але ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Паводле звестак біржы, курс долара ЗША вырас на 0,00111 рубля, або 0,55%, і склаў 2,0159 рубля.
Курс еўра знізіўся на 0,0055 рубля (0,25%) да 2,2299 рубля.
100 расійскіх рублёў патаннелі на 0,0027 рубля (0,09%). Курс склаў 3,1181 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, на які мае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Нафта аднавіла зніжэнне пасля ранішніх спробаў стабілізацыі, і фактарам націску застаецца неспакой інвестараў, што Brexit замарудзіць сусветную эканоміку, у выніку чаго попыт на энергарэсурсы не вырасце. Бараль нафты Brent на 12.10 таргаваўся каля 47,55 долара ЗША, на 0,8% ніжэй за ўзроўні закрыцця аўторка.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 36,28 капейкі, склаўшы 64,6304 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2016
Мінск, 6 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/208/36220
Текущая дата: 30.11.2024