Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прыпыніла дзеянне дэкларацый аб адпаведнасці сухой малочнай прадукцыі для 15 прадпрыемстваў



Аб гэтым паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.

Галоўным дзяржаўным ветэрынарным інспектарам Беларусі дадзена прадпісанне ад 1 лiпеня № 04/1523 аб прыпыненні для 15 беларускіх прадпрыемстваў дзеяння дэкларацый аб адпаведнасці сухой малочнай прадукцыі, прызнанай Рассельгаснаглядам небяспечнай і няякаснай. 

Дзеянне дэкларацый прыпынена для ваўкавыскага ААТ "Беллакт", капыльскага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", Любанскага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", ААТ "Бабулін гладыш", ААТ "Баранавіцкі малочны камбінат", ААТ "Мілкавіта", ААТ "Рагачоўскі малочна -консервавы камбінат", ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат", ААТ "Полацкі малочны камбінат", ПУП "Калінкавіцкі малочны камбінат", ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", Клецкі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", філіял "Смаргонскія малочныя прадукты" ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат".

Тэрытарыяльным упраўленням Рассельгаснагляду дадзена адпаведнае ўказанне аб неабходнасці правядзення праверкі дзеяння дэкларацый на адпаведныя віды прадукцыі згаданых прадпрыемстваў.

Як адзначаецца ў паведамленні Рассельгаснагляду, раней "у сувязі з неаднаразовымі выяўленнямі небяспечнай і няякаснай прадукцыі, вырабленай шэрагам беларускіх прадпрыемстваў", ведамства звярнулася ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі з просьбай адклікаць дэкларацыі аб адпаведнасці прадукцыі (сухое малако і сухія малочныя прадукты).

Расійскі бок неаднаразова абмяжоўваў пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі на свой рынак з-за парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнай саюза.

У прыватнасці, 22 чэрвеня кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт у тэлефоннай размове з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Беларусі — дырэктарам дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандрам Субоціным заявіў, што яго ведамства гатова ў цэлым або часткова абмежаваць пастаўкі ў РФ беларускай малочнай прадукцыі. Галоўнай тэмай дыялогу бакоў стала пытанне паставак у Расію няякаснай і небяспечнай малочнай прадукцыі.

Данкверт прывёў канкрэтныя прыклады паставак беларускім бокам сухой малочнай прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням адпаведнага тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Кіраўнік Рассельгаснагляду падкрэсліў "неабходнасць прыняцця беларускім бокам экстранных мер па недапушчэнні ўвозу ў Расію прадукцыі неналежнай якасці і бяспекі". У выпадку паўторнага выяўлення названых адхіленняў у прадукцыі Рассельгаснагляд будзе вымушаны ўвесці абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў цэлым або з асобных прадпрыемстваў, адзначыў Данкверт, словы якога прыводзіла прэс-служба яго ведамства.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/208/36308
Текущая дата: 30.11.2024