На думку міністра фінансаў Джорджа Осбарна, бюджэт краіны страціць 30 млрд фунтаў стэрлінгаў ($ 42 млрд) з-за выхаду з ЕС.
Страты прыйдзецца папаўняць з дапамогай павышэння падаходнага падатку, акцызаў на бензін і алкаголь, а таксама за кошт скарачэння фінансавання абласцей аховы здароўя, адукацыі і абароны. «Выхад з ЕС будзе азначаць менш грошай. На мільярды менш. Гэта пройгрышная сітуацыя для брытанскіх сем`яў і мы не павінны так рызыкаваць», - прыводзіць The Guardian з прамовы вытрымку спадара Осбарна.
Згодна з вынікамі апытанняў, Вялікабрытанія ўсё больш схіляецца да выхаду з ЕС. Апублікаваныя ўвечары ў панядзелак дадзеныя адразу чатырох апытанняў грамадскай думкі ад трох сацыялагічных службаў паказваюць, што праціўнікі выхаду з ЕС саступаюць яго прыхільнікам. Чакаецца, што перавага будзе вышэйшай, бо пра сваю падтрымку Brexit заявіла адна з самых папулярных брытанскіх газет - The Sun.
Звязда, 15 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/210/35916
Текущая дата: 30.11.2024